Экскурсіі

Экскурсія – мэтанакіраваны наглядны працэс пазнання навакольнага свету чалавекам, пабудаваны на загадзя адобраных аб’ектах, які праводзіцца пад кіраўніцтвам экскурсавода па намечанаму маршруту і  падчыняецца задачы раскрыцця вызначанай тэмы.
Прыкметы экскурсіі:
  • наяўнасць экскурсійнай групы;
  • наяўнасць кваліфікаванага кіраўніка – экскурсавода;
  • паказ экскурсійных аб’ектаў;
  • перамяшчэнне групы па загадзя намечанаму маршруту;
  • мэтанакіраваны агляд, наяўнасць тэмы, якая вызначае парадак і паслядоўнасць паказу аб’ектаў;
  • працягласць у часе.
Асноўныя функцыі экскурсіі:
  • адукацыйная – развіццё пазнавальнай актыўнасці, фарміраванне інтарэсу да канкрэтнай навуковай дысцыпліны;
  • выхаваўчая – усебаковае гарманічнае выхаванне;
  • інфармацыйная – у залежнасці ад тэмы і мэты ;
Класіфікацыя музейных экскурсій:
Па зместу:
аглядныя;                                                                 тэматычныя
Па мэтам:
навуковыя;               адукацыйныя;                    вучэбныя
Па месцу правядзення:
па пастаяннай экспазіцыі;  па выставе;       па фондам
Па складу ўдзельнікаў:
для дзяцей;                для дарослых;                    для турыстаў
для мясцовых жыхароў;             для адзіночных наведвальнікаў
  Вучнёўскія экскурсіі ў школьны музей  - важны сродак пашырэння ведаў пра гісторыю Айчыны і малой радзімы, захавання помнікаў прыроды, гісторыі і культуры. На працягу апошніх гадоў змянілася тэматыка і структура экскурсійнай дзейнасці музея. Колькасць аглядных і комплексных экскурсій для навучэнцаў школы-сада памяншаецца, павялічваецца колькасць тэматычных экскурсій. Класныя кіраўнікі пры планаванні выхаваўчай працы цікавяцца меркаваннем навучэнцаў, адбіраюць актуальныя тэмы і падаюць заяўкі на правядзенне экскурсій. Найбольш цікавымі за апошнія  гады былі наступныя экскурсіі: «Побыт людзей нашай мясцовасці ў мінулым стагоддзі», «Развіццё сельскай гаспадаркі. Памешчыкі і сяляне», «Гісторыя роду Пачобут-Адляніцких», «Лішкаўскі парк і яго гісторыя», «Акупацыйная палітыка фашыстаў на нашых землях», «Асноўныя заняткі насельніцтва і прылады працы ў экспазіцыях музея» і інш.















Комментариев нет:

Отправить комментарий

Главная страница