Аб музеі

МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ РОДНАЙ ВЁСКІ
ДУА “МАКАРАЎСКІ НАВУЧАЛЬНА-ПЕДАГАГІЧНЫ КОМПЛЕКС ЯСЛІ-САД – СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА”
Адрас: аг. Макараўцы, Гродзенская вобласць, Бераставіцкі раён, вул. Яна Паўла ІІ, 66.
Час  працы: 8.00–17.00, субота – 9.00 – 13.30;  выхадны - нядзеля
Заказ экскурсій: 801511-3-76-41
Кіраўнік музея – Славецкая Таццяна Мікалаеўна, педагог-арганізатар
Электронны адрас: maksh@mail.ru



    Асноўныя напрамкі дзейнасці музея – пошукава-даследчая, культурна-асветніцкая, грамадска-карысная работа.


    Пры музеі працуюць групы: “Пошук”, уліку музейных экспанатаў, экскурсаводаў, лектарская група. Кіруе імі Савет музея, у склад якога разам з настаўнікамі ўваходзяць вучні старэйшых класаў. 


   У музеі праводзяцца ўрокі гісторыі, беларускай літаратуры, курса “Мая Радзіма – Беларусь” з прымяненнем яго экспазіцый, асобных дакументаў, фотаздымкаў, экспанатаў.
       Выкарыстоўваюцца музейныя фонды і для падрыхтоўкі дакладаў, рэфератаў, правядзення круглых сталоў, дыспутаў.
      Сродкам пашырэння ведаў аб гісторыі Айчыны і малой радзімы, захавання помнікаў прыроды, гісторыі і культуры з’яўляюцца вучнёўскія экскурсіі ў школьны музей.
      У музеі праводзяцца пазакласныя мерапрыемствы, урокі Мужнасці, класныя гадзіны, віктарыны, конкурсы.              
    Савет музея ўдзельнічае ў арганізацыі і правядзенні краязнаўчых экскурсій, турыстычных паходаў. 



Комментариев нет:

Отправить комментарий

Главная страница